Материалы
Аб нашым факультэце
Факультэт вядзе сваю гісторыю з 1993 года, калі на філалагічным факультэце было адкрыта аддзяленне замежных моў, з 1 ліпеня 1998 года пераўтворанае ў самастойны факультэт. Факультэт быў створаны для павышэння ўзроўню выкладання замежных моў, што з’яўляюцца сродкам міжкультурнай камунікацыі. Дасягненне гэтай мэты патрабавала вырашэння шэрагу навуковых, педагагічных і сацыяльных праблем.
Новыя сацыяльна-эканамічныя ўмовы жыцця Рэспублікі Беларусь і ўваходжанее нашай краіны ў сусветную супольнасць стварылі вялікія магчымасці для супрацоўніцтва ва ўсіх сферах грамадскага і асабістага жыцця людзей і гэтым самым нарадзілі велізарны попыт на замежныя мовы як рэальны сродак зносін.
У склад факультэта ўваходзяць тры кафедры: кафедра англійскай мовы, кафедра тэорыі і практыкі англійскай мовы, кафедра рамана-германскай філалогіі. Вычэбна-выхаваўчы працэс ажыццяўляюць 96 выкладчыкаў, у тым ліку 9 кандыдатаў навук, два доктара навук, тры прафесара.
На факультэце вядзецца навукова-даследчая работа ў вобласці лексікалогіі і гісторыі германскіх моў, інфармацыйных і інтэрактыўных тэхналогій навучання замежным мовам. Вынікі навуковых даследаванняў штомесяц абмяркоўваюцца на пасяджэннях міжкафедральнага навуковага семінару “Актуальныя праблемы лтнгвістыкі і методыкі выкладання замежных моў”, а таксама публікуюцца ў факультэцкім зборніку навуковых артыкулаў “Пытанні лінгвістыкі і методыкі выкладання замежных моў”.
Факультэт мае кабінеты, абсталяваныя сучаснымі персанальнымі камп’ютарамі, тэхнічнымі сродкамі навучання, фона- і відэатэкамі на адпаведных замежных мовах.
Наш факультэт падтрымлівае навуковыя і вучэбныя сувязі з аддзеламі па культуры амбасад Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША і Францыі, пры дапамозе якіх студэнты і выкладчыкі удзельнічаюць у праграмах па абмену. З 3008 года усталявалася творчае супрацоўніцтва з Нежынскім дзяржаўным універсітэтам імя М.В. Гогаля і Чарнігаўскім дзяржаўным універсітэтам.
Асноўныя задачы факультэта:
- Вывучэнне моў з улікам сацыяльнага і культурнага жыцця народа. Паколькі мовы нельга аддзяліць ад таго свету, у якім яны функцыянуюць, яны і павінны вывучацца ў непарыўным адзінстве са светам і культурай народаў, якія размаўляюць на гэтых мовах.
- Распрацоўка адпаведнай сучасным патрабаванням мадэлі падрыхтоўкі выкладчыкаў замежных моў.
- Вывучэнне замежных моў і культутр праз іх супастаўленне з роднай мовай і культурай.
У 2017-2018 навучальным годзе на факультэце навучаецца звыш 600 студэнтаў. Факультэт аб’ядноўвае студэнтаў, якія вырашылі звязаць сваё жыццё з вывучэннем асноўных еўрапейскіх моў: англіййскай, нямецкай і французскай. Кафедры факультэта рыхтуюць выкладчыкаў, што валодаюць як тэарэтычнымі, так і лінгвістычнымі ведамі і практычнымі метадычнымі ўменнямі.
Форма і тэрмін навучання – дзённая (4 гады), завочная (5 год).
Факультэт рыхтуе выкладчыкаў замежных моў. Падрыхтоўка вядзецца па наступных спецыяльнасцях:
1-02 03 06 Замежныя мовы (англійская. нямецкая), (англійская. французская)
1-02 03 06 Замежныя мовы (нямецкая, англійская)
1-02 03 08 Замежныя мовы (англійская)
Магістратура
На факультэце вядзецца падрыхтоўка магістрантаў па спецыяльнасці 1 - 21 80 03 – «Германскія мовы (англійская мова; нямецкая мова)». Выпускнікам прысвойваецца акадэмічная ступень «Магістр філалагічных навук». Формы навучання – дзённая і завочная. Тэрмін навучання па дзённай форме – 1 год, па завочнай – 2 гады.
Магістратура факультэта арганізавана па прынцыпу творчага супрацоўніцтва паміж студэнтамі і выкладчыкамі. Заняткі ў магістратуры засноўваюцца на індывідуальныім падыходзе да патрабаванняў студэнтаў. Навучанне ў магістратуры праводзіцца як на бюджэтнай (бясплатнай), так і на дагаворнай (платнай).
Аспірантура
Студэнты, праявіўшыя цікавасць і здольнасці да навуковай дзейнасці, могуць працягнуць навучанне ў аспірантуры. Аспірантура на факультэце замежных моў была адкрыта ў 2001 годзе, прыём вядзецца па спецыяльнасці: 13.00.02 – Тэорыя і методиыка навучання і выхавання (англійская мова, узроўні дашкольнай і школьнай адукацыі).
Формы і тэрміны навучання: дзённая - 3 гады, завочная - 4 гады.
Навучанне ў аспірантуры праводзіцца як на бюджетнай (бясплатнай), так і на дагаворнай (платнай) аснове.